Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшы фармацэўтычны холдынг Беларусі набыў «Клапатлівую аптэку»

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Найбуйнейшы фармацэўтычны холдынг «Аптэка Груп», якому належыць каля 200 аптэк па ўсёй Беларусі, набыў сетку «Клапатлівая аптэка». 61 аптэка пасьля рэканцэпту запрацуюць пад брэндамі «Добрыя лекі» і Adel, піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу холдынга.

Большасьць далучаных аптэк увойдуць у сетку «Добрыя лекі». Іх абновяць і перазапусьцяць у найбліжэйшы час. Зьдзелку ініцыяваў прадавец, перамовы вяліся са студзеня 2019 году. Сума зьдзелкі не называецца. Пакупнік тлумачыць сваё рашэньне:

  • плянамі паскоранага росту на рынку;
  • жаданьнем узмацніць сацыяльную стратэгію па пашырэньню даступнасьці лекаў насельніцтву.

Паводле ўладальніка холдынгу «Аптэка Груп» Леаніда Томчына, працоўныя месцы ў выніку зьдзелкі захаваліся. Каля 300 фармацэўтаў і правізараў «Клапатлівай аптэкі» сталі супрацоўнікамі «Аптэка Груп».

Сетка «Клапатлівая аптэка» прадстаўлена 61 аптэкай ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Леанід Томчын займае 33-ю пазыцыю ў топ-200 уплывовых беларускіх бізнэсоўцаў, па вэрсіі ej.by.

У склад холдынгу «Аптэка груп» уваходзіць:

  • каля 200 аптэк «Adel» і «Добрыя лекі»;
  • мэдцэнтар у Віцебску;
  • ІТ-кампанія «Софтфарм»;
  • навукова-практычны часопіс «Аптекарь»;
  • пастаўшчык лекаў і мэдычнай тэхнікі «ВітФармМаркет».

У красавіку 2019 году ў Беларусі працавала 3 205 аптэк, зь іх 59% належалі дзяржаве, пісаў БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG