Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 кніг, якімі зачытваецца сьвет. Коратка пра фіналістаў Букераўскай прэміі


Сьпіс кніг, якія ўвайшлі ў фінал Букераўскай прэміі
Сьпіс кніг, якія ўвайшлі ў фінал Букераўскай прэміі

Сёньня абвясьцілі сьпіс шасьці кніг, якія апынуліся ў фінале адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў сьвету — Букераўскай прэміі. Пад увагу бяруцца кнігі, апублікаваныя ў Вялікабрытаніі і Ірляндыі паміж 1 кастрычніка 2018 года і 30 верасьня 2019 году.

Маргарэт Этвуд

«Запаветы» («The Testaments») — гэта працяг вядомага раману-антыўтопіі «Апавяданьні служанкі» 1985 года. Гісторыя адбываецца ў фантастычнай вэрсіі Новай Англіі ў ЗША ў блізкай будучыні — жорсткім каставым грамадзтве пад назвай Рэспубліка Гілеад, дзе да ўлады прыйшла рэлігійная расісцка-нацыяналістычная арганізацыя. Новая ўлады пачала зьмяняць грамадзтва паводле новых правілаў, заснаваных на Старым Запавеце. Гераіня кнігі — жанчына, якая спрабуе ўцячы ў Канаду.

Этвуд дасьледуе тэму прыгнёту і супраціву жанчын.

Люсі Элман

«Качкі, Ньюбэрыпорт», («Ducks, Newburyport»​) — кніга мае шанец стаць ня толькі самым вялікім па аб'ёме ляўрэатам Букераўскай прэміі — 1024 старонкі, але і самым вялікім мастацкім творам, увасобленым у некалькіх сказах. Іх у кнізе — восем.

Раман пісьменьніцы з Шатляндыі распавядае пра жанчыну сярэдніх гадоў, жыхарку штату Агаё. Пакуль яна не захварэла на рак, яна працавала настаўніцай. Пасьля лячэньня яна знайшла прытулак на кухні дома, дзе праводзіць час, выпякаючы пірагі. Чытач мае магчымасьць зазірнуць у сьвядомасьць жанчыны, празь якую пастаянна праходзяць думкі пра яе жыцьцё, дзяцей і шкадаваньні.

Бэрнардзіна Эварыста

«Дзяўчына, жанчына, іншае» («Girl, Woman, Other») — гэта раман пісьменьніцы зь Лёндану пра жыцьцё і барацьбу 12 жанчын, пераважна чарнаскурых брытанак.

Аўтарка — дачка ангелькі і нігерыйца. Яе гераіні распавядаюць гісторыі сваіх сем’яў, сяброў і закаханых па ўсёй краіне на працягу многіх гадоў.

Чыгозі Абіёма

«Аркестар мяншыняў» («An Orchestra of Minorities») — гэта ўжо другі раман гэтага нігерыйскага аўтара ў фінале Букераўскай прэміі. Раней была заўважаная яго дэбютная кніга «Рыбакі».

Абіёма выкладае літаратуру і крэатыўнае пісаньне ў ЗША. У 2015 годзе трапіў у сьпіс «100 сусьветных мысьляроў» паводле вэрсіі «Foreign Policy».

Сюжэт кнігі адбываецца ў Нігерыі. Малады птушкавод Шыноса бачыць жанчыну, якая намагаецца скочыць у ваду з маста. У жаху малады чалавек падыходзіць да яе і кідае ў ваду двух са сваіх самых дарагіх куранят, каб прадэманстраваць сур’ёзнасьць падзеньня. Жанчыну кранае ахвяра Шыноса. Зьвязаныя гэтай дзіўнай гісторыяй героі закохваюцца. Але далей усё разгортвае ня так, як усе чакаюць.

Салман Рушдзі

«Кіхот» («Quichotte») — гэтым разам ляўрэат Букераўскай прэміі 1981 года напісаў раман, на які яго натхніла клясычная гісторыя Сэрвантэса пра прыгоды Дон Кіхота.

Галоўны герой — коміваяжор у гадах, апантаны «нерэальнай рэальнасьцю» у тэлевізіі. Закаханы ў тэлезорку галоўны герой выпраўляюцца ў падарожжа праз усю Амэрыку, каб даказаць «каханай», што ён варты яе рукі. Гэта трагікамічны раман пра адносіны бацькі з сынам, сваркі са сваякамі, расізм, кібэршпіянаж і канец сьвету.

Эліф Шафак

«10 хвілінаў 38 сэкундаў у гэтым дзіўным сьвеце» («10 Minutes 38 Seconds in This Strange World»).

Галоўная гераіня рамана Шафак сьмяротна параненая прадстаўніца сэкс-індустрыі распавядае гісторыю свайго жыцьця, паміраючы ў сьмецьцевым баку ў Стамбуле.

Эліф Шафак — турэцкая пісьменьніца, выкладчыца і фэміністка. Яе называюць найлепшай сучаснай турэцкай пісьменьніцай побач з Арханам Памукам, які назваў яе «найлепшай турэцкай аўтаркай апошняга дзесяцігодзьдзя».

Ляўрэат Букераўскай прэміі назавуць 14 кастрычніка. Ён атрымае грашовы прыз у памеры 50 тысячаў фунтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG