Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Час для прапанаванай Менскам ініцыятывы «Хэльсынкі-2» яшчэ не надышоў, — генэральны сакратар АБСЭ


Генэральны сакратар АБСЭ Томас Грэмінгер у Менску, 3 верасьня

Прыдатны час для рэалізацыі прапанавай афіцыйным Менскам ініцыятывы «Хэльсынкі-2» яшчэ не надышоў, заявіў у Менску генэральны сакратар АБСЭ Томас Грэмінгер, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды.

«Я вельмі цаню ролю Беларусі ў будаваньні мастоў. У сытуацыі, дзе падзел паміж Усходам і Захадам працягвае паглыбляцца і ва ўмовах гвалтоўнага канфлікту, як мы маем, я лічу вельмі важным прапаноўваць плятформу для дыялёгу», — сказаў Грэмінгер.

Ён заахвоціў Лукашэнку трымацца гэтай «доўгатэрміновай прапановы» і «не расчароўвацца, калі мы ня здолеем рэалізаваць гэта сёньня ці заўтра». Паводле генэральнага сакратара АБСЭ мае надысьці «прыдатны палітычны момант», калі ўсе асноўныя бакі будуць гатовыя.

Грэмінгер таксама згадаў нядаўні запуск міжнароднай ініцыятывы Cooperative Security Initiative, якая «накіраваная на тое ж, што і „Хэльсынкі-2“». Паводле яго, адзін з 18 топ-прадстаўнікоў «фабрык думак», якія будуць рыхтаваць глебу для рэалізацыі ініцыятывы — беларускі палітоляг Яўген Прэйгерман.

Летась Беларусь распрацавала канцэпцыю ініцыятывы «Хэльсынкі-2», якая магла б стаць аналагам Хэльсынкскаму працэсу. Паводле афіцыйнага Менску, яна мусіць дапамагчы вырашыць асноўныя праблемы на тэрыторыі Эўра-Атлянтыкі і Эўразіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG