Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усё сапсаваў Зяленскі». Лукашэнка расказаў, чаму адмовіўся езьдзіць на працу на ровары


Аляксандар Лукашэнка

Падчас наведваньня менскай школы № 93 у Дзень ведаў 2 верасьня Лукашэнка сказаў, што хацеў бы езьдзіць на працу на ровары або электраматацыкле, але яму давялося адмовіцца ад гэтай ідэі нібыта таму, што яе «перахапіў» украінскі калега Ўладзімір Зяленскі.

Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што яго «цягне да таго, каб сесьці на электрычны матацыкл або ровар і паехаць на працу». Аднак ад гэтай ідэі яму давялося адмовіцца.

«Але ўсё сапсаваў Зяленскі», — сказаў Лукашэнка, ударыўшы рукой па стале.

«Прэзыдэнт Украіны Валодзя Зяленскі, ён, калі яго выбралі, сказаў: я буду на ровары езьдзіць, і я адмовіўся ад гэтай ідэі, таму што адразу паралель правядуць. Скажуць: вось Лукашэнка там пачуў ад Валодзі Зяленскага, што ён на ровары паедзе — і ён паехаў! Таму я ад гэтага адмовіўся, — заявіў Лукашэнка і дадаў: — ... але гэта вялікая справа».

Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі растлумачыў, што ня езьдзіць на працу на ровары, бо яму не дазваляюць гэтага рабіць. Пасьля перамогі на выбарах і інаўгурацыі ў адміністрацыі Зяленскага заявілі, што ў краіне «ня тая сытуацыя, каб прэзыдэнт езьдзіў на ровары».

На ровары езьдзіў пэрсанаж Уладзіміра Зяленскага, прэзыдэнт з народу Васіль Галабародзька ва ўкраінскім сэрыяле «Слуга народу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG