Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны шорт-ліст прэміі Гедройця


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сябры журы прэміі Гедройця вызначылі кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію, паведамляе Саюз беларускіх пісьменьнікаў. У яго ўвайшлі 6 кніг:

  • Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».
  • Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы.
  • Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў.
  • Ілля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор.
  • Юлія Шарова. Вяртаньне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч.
  • Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Склад журы прэміі Гедройця: Максім Жбанкоў, культуроляг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Прэмія імя Ежы Гедройця
Прэмія імя Ежы Гедройця

Прэмія імя Ежы Гедройця заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Польскім Інстытутам у Менску і ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы. Узнагарода мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. Папярэднія пераможцы:

  • Павал Касьцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012),
  • Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013),
  • Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014),
  • Віктар Казько, «Час зьбіраць косьці» (2015),
  • Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016),
  • Зьміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017),
  • Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018).

Сёлета ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 25 верасьня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтваў. Пачатак цырымоніі — а 19:00.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG