Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў «непатрэбным хламам» вышэйшую матэматыку ў ВНУ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На ўроку для старшаклясьнікаў 2 верасьня у менскай школе № 93 Аляксандар Лукашэнка расказаў, як вучыўся на эканамічным факультэце.

«Шмат там хламу было, я ўжо цяпер як прэзыдэнт гэта прыбіраю ў ВНУ, шмат непатрэбнага, — перадае ягоныя словы «СБ. Беларусь сегодня». — Напрыклад, вышэйшая матэматыка. Трэба разумець, што гэта такое, але так глыбока даваць яе...

Колькі я потым ні працаваў у сельскай гаспадарцы, у прамысловасьці, мне яна ў такім абʼёме не патрэбна была. Але мы ж усё роўна ўбіваем чалавеку ў галаву гэтую вышэйшую матэматыку. Калі ты матэматык, фізык і іншае — гэта трэба. Таму я настойваю: ня трэба шпігаваць дзяцей у школе 11 гадоў усім. Трэба даць базу, каб ён мог вызначыцца, чым займацца далей.

Але найлепшая прафэсія — гэта настаўнік. Або кіраўнік нейкага прадпрыемства. Калі б я ня быў настаўнікам, не атрымаў пэдагагічнай адукацыі, я ня быў бы прэзыдэнтам».

Гэтак ён адказаў на пытаньне, якія прафэсіі лічыць найлепшымі. Ён выказаў перакананасьць у тым, што «любыя прафэсіі будуць запатрабаваныя ў будучыні», і расказаў пра асаблівае захапленьне працай сельскіх мэханізатараў.

Аляксандар Лукашэнка ў 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту па спэцыяльнасьці «настаўнік гісторыі», у 1985-м — Сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках, дзе завочна атрымаў спэцыяльнасьць «эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG