Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаная дата суда над абвінавачанымі ў тэрактах 11 верасьня


Асноўны абвінавачаны Халід Шэйх Махамэд у 2009 годзе
Асноўны абвінавачаны Халід Шэйх Махамэд у 2009 годзе

Ваенны судзьдзя ЗША ўстанавіў 11 студзеня 2021 года як дату пачатку судовага працэсу супраць меркаваных арганізатараў тэрарыстычных нападаў 11 верасьня 2001 года.

Па справе праходзяць пяць чалавек на чале з галоўным абвінавачаным — Халід Шэйхам Махамэдам, паведамляе руская служба Радыё Свабода.

У выніку тэрактаў 11 верасьня 2001 году загінула амаль 3000 чалавек. Гэта найбуйнейшы па колькасьці ахвяр тэракт у гісторыі. Тэрарысты захапілі чатыры рэйсавыя пасажырскія самалёты, два зь іх былі накіраваныя ў вежы Усясьветнага гандлёвага цэнтра на Манхэтэне ў Нью-Ёрку, у выніку абодва хмарачосы абрынуліся. Трэці ляйнэр быў накіраваны ў будынак Пэнтагона. Каманда і пасажыры чацьвёртага самалёта паспрабавалі перахапіць у тэрарыстаў кіраваньне, самалёт упаў у полі ў штаце Пэнсільванія.

Тэракты 11 верасьня прымусілі ЗША пераасэнсаваць свае зьнешнепалітычныя прыярытэты і ўкласьці вялікія сродкі ў барацьбе з радыкальным тэрарызмам.

Меркаваны арганізатар нападаў — Халід Шэйх Махамэд, і яго чацьвёра саўдзельнікаў абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах, за якія прадугледжваецца сьмяротная кара. Паводле абвінавачваньня, яны распрацавалі плян тэрарыстычных нападаў і аказалі вырашальную матэрыяльную дапамогу 19 захопнікам чатырох «боінгаў».

Па гэтай справе ўжо праведзеныя дзясяткі дасудовых слуханьняў. Адвакаты прылятаюць у Гуантанама для слуханьняў, якія звычайна доўжацца некалькі дзён.

Усе пяцёра абвінавачаных былі затрыманыя ў Пакістане ў 2002 і 2003 гадах.

У ліпені The Wall Street Journal паведаміў, што Махамэд гатовы пацьвердзіць інфармацыю аб дачыненьні Саудаўскай Арабіі да тэрактаў. У абмен на паказаньні ён просіць улады ЗША не патрабаваць для яго сьмяротнай кары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG