Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд абавязаў Нацыянальны аэрапорт выплаціць 1400 рублёў сайту Petitions.by


Падчас паседжаньня ў Эканамічным судзе Менску

Эканамічны суд Менску адхіліў пазоў Нацыянальнага аэрапорту Менск супраць сайту Petitions.by, піша БелаПАН. Акрамя гэтага, аэрапорт мусіць сплаціць сайту 1400 рублёў для кампэнсацыі паслуг адваката.

У чым сутнасьць справы

6 ліпеня на сайце petitions.by запусьцілі калектыўны зварот перавозчыкаў службаў таксі і сэрвісаў перавозкі пасажыраў з просьбай зьняць абмежаваньні на бясплатны ўезд на тэрыторыю аэрапорта.

Кіроўцаў таксовак не задавальняла, што пасьля двух цягам дня бясплатных заездаў на тэрыторыю аэрапорта яны мусяць плаціць 10 рублёў за кожны новы заезд.

Пазоўнік — Нацыянальны аэрапорт «Менск» — патрабаваў абавязаць petitions.by:

  • Выдаліць з сайта пэтыцыю, бо ў ёй нібыта прыведзеныя недакладныя зьвесткі;
  • Абвергнуць нібыта недакладныя зьвесткі і надрукаваць абвяржэньне на сайце petitions.by;
  • Спыніць выдачы спасылак на інтэрнэт-рэсурсы апэратарамі пошукавых сыстэм.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG