Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля сустрэчы з Болтанам Лукашэнка паехаў зьбіраць кавуны


Пасьля сустрэчы з Джонам Болтанам Аляксандар Лукашэнка зьбірае кавуны на сваім агародзе

29 жніўня пасьля сустрэчы з дарадцам прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паехаў на ўборку кавуноў на ўласным участку.

На сваім полі бахчавых Лукашэнка працаваў разам зь дзяўчатамі са службы дзелавога пратаколу. Таксама на відэа, якое разьмясьціла БелТА, бачна як працуе прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Натальля Эйсмант. Усяго сабралі 20 тон кавуноў, на 6 тон меней, чым у 2016 годзе.

Раней Аляксандар Лукашэнка казаў, што на ўборцы ўраджаю задзейнічаныя тыя, «хто працуе побач». Гэта прадстаўнікі адміністрацыі прэзыдэнта, спартоўцы, трэнэры, супрацоўнікі службы дзелавога пратаколу. Дапамагаў прыбіраць ураджай і кіраўнік Беларускай тэніснай фэдэрацыі Сяргей Цяцерын. Раней на ўборцы бахчавых яму дапамагаў таксама сын Мікалай.

Нядаўна Лукашэнка распавёў, што ў яго 47,2 га зямлі, дзе ён вырошчвае бульбу, у малых аб’ёмах цыбулю, буракі, моркву, сёлета ўпершыню пасеяў пшаніцу на 5 га. У мінулым годзе ён падарыў прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну чатыры мяхі бульбы са свайго агароду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG