Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паранены ў Турэччыне беларускі дыплямат ня вернецца на ранейшае месца працы


Амбасада Беларусі ў Турцыі

Дарадца амбасады Беларусі ў Турэччыне Аляксандар Паганшаў, якога цяжка паранілі 24 ліпеня, ня будзе вяртацца на ранейшае месца сваёй працы. Пра гэта Свабодзе 28 жніўня паведаміла крыніца ў Міністэрстве замежных спраў.

«Тут няма ніякай фобіі. Справа ў тым, што ў Паганшава заканчваўся тэрмін ягонай працы ў Турэччыне. Усё гэта здарылася якраз тады, калі яму заставалася знаходзіцца там меней за месяц», — сказаў суразмоўца Свабоды.

Ён дадаў, што Паганшаў пасьпяхова праходзіць рэабілітацыю ў Беларусі і адчувае сябе «нармальна».

24 ліпеня напад на беларускага дыплямата ўчыніў адстаўны вайсковец, псыхічна неўраўнаважаны сусед па доме. Нападнік стрэліў некалькі разоў, пасьля чаго ўчыніў самагубства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG