Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве адпусьціў з-пад варты кіраўніка «РИА Новости Украина»


Кірыл Вышынскі
Кірыл Вышынскі

Кіеўскі апэляцыйны суд у сераду адпусьціў з-пад варты кіраўніка ўкраінскага падразьдзяленьня расейскага дзяржаўнага агенцтва «РИА Новости» Кірылы Вышынскага.

Яго вызвалілі пад асабістае абавязацельства. Вышынскі мае зьяўляцца ў суд па першым патрабаваньні, паведамляць аб зьмене месца жыхарства і ўстрымацца ад зносін са сьведкамі ў сваёй справе.

У той жа час суд не абавязваў Вышынскага насіць электронны бранзалет і здаць на захоўваньне пашпарт для выезду за мяжу.

Як удакладняе «РИА Новости», Вышынскі правёў пад вартай больш чатырохсот дзён. Украінскія ўлады падазраюць яго ў дзяржаўнай здрадзе. Журналіст сваю віну адмаўляе.

У Маскве настойваюць, што Кірыла Вышынскі арыштаваны за журналісцкую дзейнасьць, заклапочанасьць крымінальнай справай супраць яго выказалі АБСЭ і «Рэпартэры бязь межаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG