Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелАЗ і Wargaming прэзэнтавалі сумесны праект — танкаБелАЗ. ФАТАФАКТ


Беларускі аўтамабільны завод і кампанія-распрацоўшчык кампутарных гульняў Wargaming прадставілі ў Жодзіне сумесны праект, паведамляе сайт БелАЗ.

90-тонны кар'ерны самазвал БелАЗ «замаскіравалі» з дапамогай камуфляжу з папулярнай гульні World of Tanks.

На афарбоўку самазвала сышло 160 балёнаў фарбы, 11 рулонаў малярнай стужкі, каля 100 квадратных мэтраў ахоўнай стужкі, 30 пагонных мэтраў паперы.

У вышыню гігант дасягае 5,34 мэтра, у шырыню - 6,4 м, а вага без грузу складае 74 тоны, што прыблізна роўна двум з паловай танкам Т-34-85, асабліва папулярным у гульцоў World of Tanks.

Усяго спатрэбілася прыкладна 80 гадзінаў працы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG