Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здымкі са спадарожніка даказваюць, што ў Паўночнай Карэі зьявіцца новая падводная лодка


Кім Чэн Ын
Кім Чэн Ын

Аналіз спадарожнікавых здымкаў сьведчыць аб тым, што Паўночная Карэя будуе падводную лодку, здольную несьці балістычныя ракеты і, верагодна, рыхтуецца да выпрабаваньня балістычнай ракеты, выпушчанай з падлодкі, заяўляюць прадстаўнікі вашынгтонскага Цэнтру стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў (CSIS).

Фатаграфіі вэрфі ў Сінпо, зробленыя ў панядзелак, падобна, пацьвярджаюць паведамленьні паўночнакарэйскіх СМІ пра «нядаўна пабудаваную падводную лодку», праверку якой Кім Чэн Ын павінен быў правесьці некалькі тыдняў таму.

Джозэф Бэрмудэс і Віктар Ча з CSIS адзначаюць, што на здымках таксама відаць дапаможныя адзінкі і кран, які — як і ў папярэдніх ракетных выпрабаваньнях — можа быць выкарыстаны для буксіроўкі баржы да мора для правядзеньня выпрабавальнага запуску ракеты клясы SLBM (ракеты, якія запускаюцца з падводнай лодкі). Нават калі карабель ужо завершаны, на думку аналітыкаў, паўночнакарэйскаму рэжыму патрэбен ня менш за год для яго праверкі.

Аднак аналітыкі адзначаюць, што пастаянная актыўнасьць на вэрфі за апошнія тры гады паказвае, што Паўночная Карэя набліжаецца да магчымасьці альтэрнатыўнай перадачы ядзернай боегалоўкі, якую будзе складаней адсачыць ЗША і іх саюзьнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG