Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаму амэрыканскаму сэнатару адмовілі ў расейскай візе


Амэрыканскі сэнатар Крыс Мэрфі
Амэрыканскі сэнатар Крыс Мэрфі

Амэрыканскі сэнатар Крыс Мэрфі заявіў, што яму адмовілі ў візе для ўезду ў Расею. Ён зьбіраўся прыехаць туды ў складзе дзьвюхпартыйнай ​дэлегацыі Кангрэсу ЗША.

«На жаль, расейскія ўлады працягваюць ізаляваць сваю краіну, перашкаджаючы як нашаму, так і некалькім іншым візытам у апошнія месяцы», — гаворыцца ў заяве Мэрфі.

Сэнатар Мэрфі адзначае, што хоць і крытыкаваў Расею, але лічыць важным «падтрымліваць дыялёг, асабліва ў моманты напружанасьці». Сэнатар-дэмакрат асуджаў, у прыватнасьці, дзеяньні Расеі ў інцыдэнце ў Керчанскай пратоцы ў лістападзе 2018 году.

27 жніўня яшчэ адзін сэнатар-рэспубліканец Рон Джонсан паведаміў, што Масква адмовіла яму ў візе для ўезду ў складзе дэлегацыі Кангрэсу ЗША.

МЗС Расеі патлумачыла, што сэнатар знаходзіцца ў «стоп-лісьце» у адказ на аналягічныя дзеяньні Вашынгтону. Ведамства таксама сьцьвярджала, што Джонсану было пра гэта вядома і па візу ён не зьвяртаўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG