Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдата Астравецкага гарнізону пасадзілі на «губу» за мабільнік. Ці за канал у Telegram пра войска?


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Салдата Астравецкага гарнізону на 10 сутак пасадзілі на гаўптвахту за карыстаньне мабільным тэлефонам. Спагнаньне вынес выканаўца абавязкаў камандзіра часткі падпалкоўнік Алег Бацькоў. Факт пакараньня пацьвердзіў Радыё Свабода прэсавы сакратар міністэрства абароны Ўладзімер Макараў.

«Вайсковец тэрміновай службы пакараны камандзірам часткі за выкарыстаньне на тэрыторыі часткі мабільнага сродку сувязі нявысьветленага ўзору», — працытаваў арыштны ліст палкоўнік Макараў.

Паводле дакумэнту, вайсковец парушыў загад, які рэглямэнтуе ўжываньне тэхнічных сродкаў сувязі. Прозьвішча пакаранага гаўптвахтай салдата Ўладзімер Макараў не назваў.

«Іншыя прычыны пакараньня вайскоўца ёсьць чуткамі і домысламі», — пракамэнтаваў палкоўнік альтэрнатыўныя вэрсіі падзеі.

Між тым, паводле блогера Эдуарда Пальчыса, гісторыя з пакараньнем салдата выглядае інакш.

«У нашай супольнасьці ў Telegram ёсьць канал @wordandtruth, які калектыўна вядзецца хлопцамі, што праходзяць тэрміновую службу. Адзін з аўтараў каналу служыць у самай новай вайсковай частцы пад нумарам 97106, якую нядаўна стварылі ў Астраўцы. Дык вось, памочніку міністра абароны па ідэалягічнай працы (далей названа прозьвішча. — АГ) не спадабаўся зьмест каналу. Пачалі шукаць аўтараў і нейкім чынам вылічылі салдата-адміна», — паведаміў блогер.

Далей, паводле інтэрнэт-вэрсіі, быў загад камандзіру часткі «жэстачайшэ разабрацца» з салдатам, і ў выніку таго адправілі на «губу». Фармальна за карыстаньне мабільнікам нявысьветленага ўзору, насамрэч — за тое, што зьмест каналу @wordandtruth не прайшоў ідэалягічнай праверкі ў вайсковага начальства, сьцьвярджае крыніца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG