Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няцямлівы


Артур Стракан, «Сцэна каля вясковай хаты»

Я выглянула ў акно. Адразу кінуўся ў вочы нейкі дзіўны каменьчык на бэтоннай пляцоўцы. Адкуль ён? Прыгледзелася… Божа, гэта ж птушаня! Меншае за вераб’я разы ў тры.

У яго кірунку ішлі дзьве курыцы, адна зь іх летась схапіла такое ж птушаня. Ледзь выратавала яго.

Куры былі зусім побач… Выскачыўшы на двор, я прагнала іх. Падышла да няцямлівага. Сядзіць. Хуценька вярнулася ў дом, узяла фотаапарат. Пасьпела зрабіць некалькі здымкаў перш чым ён, яшчэ зусім няўмела, то перабягаючы, то падлятаючы, схаваўся ў шыпшыньніку за плотам.

Са зьдзіўленьнем падумала: «Чаму я паглядзела ў акно менавіта ў гэтую хвіліну і адразу на яго?»

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

«100 словаў» — літаратурны праект, у якім удзельнічаюць чытачы сайту Свабоды. Меркаваньні, выказаныя ў гэтай рубрыцы, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG