Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Генадзя Бураўкіна


Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін

Падзеі 28 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

28 жніўня 1936 году нарадзіўся Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзеяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.

Таксама ў гэты дзень

1514 — літоўска-польскае войска рушыла вярнуць Смаленск і трапіла пад напад з боку арміі Масквы. Перастрэлку паміж жаўнерамі выйгралі сілы караля.

1919 — у Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўнівэрсытэту.​

У гэты дзень нарадзіліся

1749 — нарадзіўся нямецкі пісьменьнік і мысьліцель Ёган Вольфганг Гётэ.

1972 — нарадзіўся беларускі журналіст, тэлеапэратар Зьміцер Завадзкі.


У памяці

1640 — памёр Рафал Корсак, уніяцкі царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1744 — памёр Васіль Вашчыла, кіраўнік узброенага сялянскага паўстаньня ў Крычаўскім старостве ў 40-х гадах XVIII стагодзьдзя.

1937 — памёр Аляксандар Каваленя, беларускі археоляг.

1979 — памёр Канстанцін Сіманаў, расейскі пісьменьнік. Паводле запавету, ягоны попел разьвеяны на Буйніцкім полі каля Магілёву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG