Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр літаратуразнаўца і пісьменьнік Пятро Васючэнка

абноўлена

Пятро Васючэнка
Пятро Васючэнка

Вядомы беларускі навуковец сышоў у 60 гадоў. Яго любілі і за тое, што прыдумаў прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага.

Пятро Васючэнка нарадзіўся ў 1959-м годзе ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыку БДУ, кандыдат філялягічных навук. Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі Навук. Загадваў катэдрай беларускай мовы і літаратуры ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным ўнівэрсытэце. Выкладаў у Коласаўскім ліцэі. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Пра сьмерць Пятра Васючэнкі напісала ў фэйсбуку ягоная дачка Марыля.

Як навукоўца займаўся творчасьцю Янкі Купалы, дасьледаваў беларускую драматургію. Разам з Лявонам Баршчэўскім і Міхасём Тычынам напісаў дасьледаваньне «Беларуская літаратура і сьвет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён».

Аўтар вядомых кніг «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Каляровая затока» (2008). Ягоныя п’есы пастаўленыя ў шматлікіх беларускіх тэатрах. У 2003 атрымаў прэмію «Гліняны Вялес».

Пятро Васючэнка быў сталым экспэртам ў перадачы Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда», такіх як ​Зімоўка жывёлаў, ​Як брыгадзір Артура Конан-Дойла наведаў Менск, ​Эдыпаў комплекс, Беларусы ў чаканьні цуду ды іншых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG