Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўпершыню правялі выпрабаваньні ракеты-носьбіта «Цыклён-4». Відэа


Выпрабаваньні трэцяй ступені ракеты-носьбіта «Цыклён-4», 23 жніўня 2019 году
Выпрабаваньні трэцяй ступені ракеты-носьбіта «Цыклён-4», 23 жніўня 2019 году

Украінскае канструктарскае бюро «Паўднёвае» паведаміла ўвечары 24 жніўня пра пасьпяховыя выпрабаваньні ступені ракеты-носьбіта «Цыклён-4».

Гэта першыя падобныя выпрабаваньні ў гісторыі найноўшай Украіны, яны прайшлі напярэдадні 28-й гадавіны Незалежнасьці краіны.

«Гэта заключныя і важнейшыя выпрабаваньні перад першымі лётнымі выпрабаваньнямі трэцяй ступені ракеты-носьбіта „Цыклён-4“ — менавіта ён будзе працаваць непасрэдна ў космасе і выводзіць спадарожнікі ў мэтавы пункт», — паведаміла бюро на афіцыйнай фэйсбук-старонцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG