Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Купі дзьве каровы» — як у Казахстане зьявіўся новы мэм. ФАТАФАКТ


Выказваньне Назарбаева спарадзіла ў сацсетках розныя мэмы. Вось як мастак Галым Смагулулы адрэагаваў на рэкамэндацыю экс-прэзыдэнта.
Выказваньне Назарбаева спарадзіла ў сацсетках розныя мэмы. Вось як мастак Галым Смагулулы адрэагаваў на рэкамэндацыю экс-прэзыдэнта.

«Купі дзьве каровы і забясьпечвай сябе», — такую параду даў былы прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў людзям, якія патрабуюць у дзяржавы большай сацыяльнай падтрымкі.

Былы прэзыдэнт Казахстану, які ўзначальвае Раду бясьпекі, выступіў на пасяджэньні палітычнай рады яго партыі «Нур Атан».

Падчас сустрэчы Назарбаеў абрынуўся з жорсткай крытыкай на мацярок зь нізкімі даходамі. Улады, якія перш заахвочвалі нараджальнасьць, — у сілу дэмаграфічных прычынаў — цяпер апынуліся ў цяжкім становішчы на тле росту патрабаваньняў сацыяльнай падтрымкі з боку шматдзетных маці.

«Мне дай!», — паскардзіўся Назарбаеў на пратэсты, адзначыўшы, што нядаўні рост выплат не задаволіў дэманстрантаў. «Дык ты пра што думаў?» — спытаў ён, адсылаючы да праблемы плянаваньня сям’і. Затым, зьвяртаючыся маці, якія адчуваюць нястачу, ён параіў: «Купі дзьве каровы і забясьпечвай сябе!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG