Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пажадаў Зяленскаму здароўя, а Ўкраіне — міру


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Зяленскі
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Зяленскі

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага з Днём Незалежнасьці Ўкраіны. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідэра.

«Шчыльныя сувязі паміж нашымі краінамі заўсёды будаваліся на ўзаемнай павазе і добразычлівасьці, даверы і падтрымцы. Сёньня беларускі і ўкраінскі народы аб’ядноўваюць брацкія адносіны, духоўныя карані, імкненьне жыць у згодзе, шматлікія сумесныя праекты», — гаворыцца ў віншаваньні.

Лукашэнка выказаў перакананьне, што яго сустрэча з украінскім лідэрам на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны паспрыяе ўмацаваньню стратэгічнага партнэрства, і пажадаў Уладзімеру Зяленскаму здароўя і ажыцьцяўленьня плянаў, а дружалюбнаму народу Ўкраіны — міру, дабрабыту і ўпэўненасьці ў заўтрашнім дне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG