Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік офісу Зяленскага падаў ў суд на журналістаў, якія расказалі пра ягоныя палёты празь Беларусь у Расею


Андрэй Богдан

«Богдан спрабуе вывучыць шматгадовы досьвед лідэра Беларусі і перадаць яго "Зэ-камандзе"», — іранізавалі журналісты.

Кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Богдан падаў пазоў аб абароне гонару і годнасьці супраць журналістаў праграмы «Схемы» (сумесны праект ўкраінскай службы Радыё Свабода і тэлеканала «UA: Перший») і Нацыянальнай грамадзкай тэлерадыёкампаніі Украіны.

Пазоў быў пададзены ў Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева 20 жніўня.

Адказчыкамі па справе выступаюць ААТ «Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Украіны», а таксама журналісты «Схем» Валерыя Ягошына, Максім Саўчук і Натальля Сядлецкая.

«На дадзены момант ні журналісты, ні рэдакцыя Радыё Свабода тэксту пазову яшчэ не атрымалі. Як толькі ён паступіць, мы прааналізуем яго зь юрыстамі і агучым нашу пазыцыю адносна пазоўных патрабаваньняў Андрэя Багдана», — паведаміла галоўная рэдактарка кіеўскага бюро Радыё Свабода Іна Кузьняцова.

Андрэй Богдан — у мінулым асабісты адвакат украінскага алігарха Ігара Каламойскага — цяпер узначальвае офіс прэзыдэнта Ўкраіны.

Богдан неаднаразова фігураваў у расьсьледаваньнях «Схем». Журналісты расказвалі пра тайныя сустрэчы Андрэя Богдана з тагачасным старшынём Канстытуцыйнага суду Ўкраіны Станіславам Шаўчуком.

Акрамя таго, журналісты распавядалі, што Андрэй Богдан, які рабіў юрыдычнае суправаджэньне кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Зяленскага, мінімум пяць разоў, пачынаючы са студзеня 2019 года, лётаў з Кіева ў Тэль-Авіў, дзе ў той час жыў алігарх Ігар Каламойскі.

«Схемы» таксама паведамлялі пра неаднаразовыя палёты Богдана ў Менск, выказваючы вэрсію, што той далей накіроўваўся ў Расею. Богдан адпрэчваў дадзеныя, атрыманыя з расейскай базы дадзеных «Мигрант», пра тое, што ён неаднаразова наведваў Расею пасьля 2014 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG