Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абрыдла глядзець». Як выглядае падʼезд, які магілёвец адрамантаваў за свае грошы. ВІДЭА



Віталь Пятроў працуе ў будаўнічай арганізацыі цесьляром. Ягоная кватэра ў адным з дамоў на Пушкінскім праспэкце ў Магілёве. Дзевяціпавярховіку больш за 40 гадоў, і значная частка яго жыхароў — людзі сталага веку.

Суседзі на агульным сходзе абралі Віталя старшым у пад’езьдзе. Цяпер ён пільнуе парадак у ім. Правіць тое, што не пасьпяваюць камунальнікі.

Месяц таму ён адрамантаваў на ўваходзе ў пад’езд ганак з паветкаю. Завіхаўся каля іх цягам тыдня ў вольны ад працы час. На матэрыялы патраціў больш за 100 рублёў (50 даляраў) уласных сродкаў. Зь вёскі прывёз каткі ад сялянскіх калёс, якімі аздобіў атынкаваныя нанава сьцены, і зрабіў лаўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG