Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве машына МНС вылецела з дарогі на газон


Фота: https://t.me/nexta_tv

У Барысаве 19 жніўня спэцмашына МНС па дарозе на пажар праз няспраўнасьць выехала на газон. Як сьцьвярджае тэлеграм-канал NEXTA, у МАЗа адмовілі тармазы.

Паводле тэлеграм-каналу, кіроўца машыны Міністэрства па надзвычайных сытуацыях падчас руху зразумеў, што тармазы не працуюць. У яго атрымалася спыніць цяжкую машыну за межамі праезнай часткі. Сьляды ад грузавіка засталіся на газоне, машына пашкодзіла каналізацыйны люк.

Прадстаўніца МНС па Менскай вобласьці Анастасія Швайбовіч пацьвердзіла інфармацыю пра здарэньне Tut.by:

«Аўтацыстэрна ехала да месца выкліку. У дарозе ў машыне ўзьнікла тэхнічная непаладка. Кіроўца прыняў усе меры для таго, каб спыніць машыну, пры гэтым ніхто не пацярпеў».

Цяпер машыну абсьледуюць спэцыялісты і высьвятляюць прычыну здарэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG