Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 230-годзьдзе Дэклярацыі правоў чалавека і грамадзяніна


Belarus - calendar, generic

Падзеі 26 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

26 жніўня 1789 году ў Францыі прынялі Дэклярацыю правоў чалавека й грамадзяніна. У дакумэнце неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумленьня, роўнасьць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту.

Таксама ў гэты дзень

1579 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай у ходзе Інфлянцкай вайны.

1933 — прынялі пастанова СНК БССР «Пра зьмены й спрашчэньне беларускага правапісу».

1978 — пачаўся пантыфікат папы Яна Паўла ІІ.

У гэты дзень нарадзіліся

1880 — Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.

1910 — гуманітарная дзяячка Маці Тэрэза.

У памяці

1989 – памёр амэрыканскі пісьменьнік Ірвінг Стоўн.

1994 – беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн.

1994 – беларускі гісторык і археограф Мікалай Улашчык.

2018 — памёр амэрыканскі палітык Джон Маккейн. Ён ваяваў у Віетнаме, перажыў амаль шэсьць гадоў палону і катаваньняў у сумнавядомай турме Hanoi Hilton. Маккейн быў сэнатарам ад штату Арызона, вылучаўся на пасаду прэзыдэнта ЗША і ня раз выказваўся ў падтрымку беларускай дэмакратычнай будучыні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG