Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадцам прэзыдэнткі Грузіі стаў былы афіцэр савецкага КГБ


Саламэ Зурабішвілі
Саламэ Зурабішвілі

Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі прызначыла сваім дарадцам па пытаньнях абароны і бясьпекі былога афіцэра Камітэту дзяржаўнай бясьпекі СССР Дзмітрыя Лежава.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Грузіі Грыгоры Кабаладзэ са спасылкай на экспэртаў у сфэры бясьпекі, Дзьмітрый Лежава быў афіцэрам КДБ з 1983 году да распаду СССР у 1991 годзе.

Чалец праўленьня Грамадзянскай рады ў пытаньнях абароны і бясьпекі Тэона Акубардыя выказала зьдзіўленьне рашэньнем кіраўніцы дзяржавы. Акубардыя адзначыла, што ў Грузіі, якая абвясціла незалежнасьць 28 гадоў таму, няма недахопу ў спэцыялістах высокай кваліфікацыі ў сфэры абароны і бяспекі, якія атрымалі адукацыю не ў Вышэйшай школе КДБ, а на Захадзе.

Лідэры апазыцыйнай партыі Міхэіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух», выказалі абурэньне прызначэньнем Дзмітрыя Лежава на пасаду. Паводле іх, такое кадравае рашэньне стварае пагрозу нацыянальнай бясьпецы, бо «былых супрацоўнікаў КГБ не бывае».

Саламэ Зурабішвілі была абраная прэзыдэнткай Грузіі ў лістападзе 2018 году. Яна нарадзілася ў Францыі ў сям’і грузінскіх палітычных эмігрантаў і каля 30 гадоў працавала дыпляматам у францускім Міністэрстве замежных спраў. У Грузію яна прыехала ў 2003 годзе: спачатку амбасадаркай Францыі ў Тбілісі, а ў сакавіку 2004 году яна стала міністаркай замежных спраў Грузіі ва ўрадзе Саакашвілі.

Тады яна атрымала грузінскае грамадзянства, захаваўшы францускі пашпарт. У 2013 годзе гэта каштавала ёй удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах: ЦВК адмовіла ёй у рэгістрацыі з прычыны падвойнага грамадзянства. У 2018 годзе Зурабішвілі адмовілася ад францускага грамадзянства да рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты.

У кастрычніку 2005-га Зурабішвілі была адхіленая ад пасады міністра і перайшла ў апазыцыю Саакашвілі. Летась яна фармальна ішла прэзыдэнцкія выбары як незалежны кандыдат. Аднак яе, як і на парлямэнцкіх выбарах 2015 году, падтрымлівала кіруючая партыя «Грузінская мара».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG