Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвінаваціла ЗША ў нагнятаньні ваеннай напружанасьці 


Асьвячэньне ракетнага комплексу С-400 у Расеі
Асьвячэньне ракетнага комплексу С-400 у Расеі

Масква пракамэнтавала выпрабаваньне амэрыканскай крылатай ракеты, якое было б забароненае ў рамках спыненай Дамовы аб ракетах сярэдняй і малой дальнасьці, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Расея абвінаваціла ЗША ў нагнятаньні напружанасьці, што выявілася ў выпрабаваньні крылатай ракеты наземнага базаваньня. Пры гэтым у Маскве заявілі, што не зьбіраюцца ўцягвацца ў гонку ўзбраеньняў.

«Усё гэта выклікае шкадаваньне. ЗША відавочна ўзялі курс на нагнятаньне ваеннай напружанасьці. Але мы на правакацыі не паддаемся», — заявіў намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў.

Напярэдадні Пэнтагон паведаміў аб правядзеньні выпрабаваньня крылатай ракеты звычайнай канфігурацыі — яна патрапілі ў цэль, праляцеўшы больш за 500 кіляметраў. Гэта здарылася ўпершыню пасьля спыненьня дзеяньня пагадненьня аб абмежаваньні ядзерных узбраеньняў.

2 жніўня ЗША афіцыйна выйшлі з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасьці. У адпаведнасьці з дакумэнтам праведзенае ракетнае выпрабаванне было б забароненае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG