Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь узначаліла сьпіс найбуйнейшых даўжнікоў Расеі


Фінансы Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак за першае паўгодзьдзе 2019 году фінансавыя абавязаньні Менска перад Масквой перавысілі 7,5 мільярда даляраў, паведамляе тэлеканал РБК.

На другім месцы па запазычанасьці перад Расеяй знаходзіцца Ўкраіна, яе доўг складае каля 3,7 мільярда даляраў. На трэцяй пазыцыі Вэнэсуэла з амаль ідэнтычнай сумай — 3,5 мільярда даляраў.

Агулам экспэрты РБК выявілі больш за паўтара дзясятка дзяржаў, якія сумарна павінны Расеі каля 27 мільярдаў даляраў. У гэтым пераліку Армэнія, Грузія, Малдова, Куба, Бангладэш, Кіпр, Індыя, Емэн, Ірак, Сэрбія, Віетнам, Інданэзія, Пакістан ды іншыя.

Зьвесткі пра крэдыты, якія выдаюцца іншым дзяржавам, расейскі ўрад звычайна трымае ў сакрэце, паколькі пазыкі носяць або палітычны характар, або даюцца ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Таму, удакладняе дзелавы рэсурс, інфармацыя сабраная з адкрытых крыніцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG