Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія археолягі раскапалі старажытны храм у Севастопалі


Херсанэс, Севастопаль

Маскоўскія і ўральскія археолягі выявілі адно з памяшканьняў старажытнага храма падчас раскопак у Крыме — у музэі-запаведніку «Херсанэс Таўрыйскі» у Севастопалі.

Па словах кіраўніка экспэдыцыі, загадчыка аддзела «Гарадзішча і нэкропаль» Станіслава Рыжова, храм існаваў з IV стагодзьдзя да нашай эры. да IV стагодзьдзя нашай эры

«Падчас працы мы знайшлі адно з памяшканьняў, якое раней належала храму», — растлумачыў Рыжоў.

Як паведамляе прэс-служба музэя-запаведніка, месца раскопак цяпер даступнае для наведвальнікаў музэя.

Пасьля анэксіі Крыма Расея ўзяла пад сваю юрысдыкцыю ўсе аб’екты культурна-гістарычнага значэньня, разьмешчаныя на тэрыторыі паўвострава. Кіеў настойвае, што помнікі належаць украінскаму народу і просіць узяць іх пад ахову ЮНЭСКО.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG