Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзёрзкі напад на ювэлірную краму ў Менску: прадаўцам надзелі кайданкі + ФОТА, ВІДЭА

абноўлена

Міліцыя на месцы здарэньня.

Сьледчыя вывучаюць абставіны разбойнага нападу на ювэлірную краму «Яхант» у цэнтры Менску, паведамляе Сьледчы камітэт.

17 жніўня апоўдні двое невядомых зайшлі ў гандлёвую залю крамы «Яхант» на вуліцы Кісялёва, распылілі пярцовы газ, пасьля чаго на рукі аднаго з прадаўцоў надзелі кайданкі, а на рукі другога — плястыкавы хамут.

Затым зламысьнікі разьбілі вітрыны, забраўшы пераважна залатыя ювэлірныя вырабы. І зьбеглі. Наведнікаў у краме не было.

Відэа Сьледчага камітэту зь месца здарэньня.

На месцы здарэньня працуе сьледчая група, вызначаецца кошт скрадзенага. Распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.207 КК (разбой, учынены групай асобаў).

Камэнтар афіцыйнага прадстаўніка ўпраўленьня Сьледчага камітэту па горадзе Менску Кацярыны Гарлінскай:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG