Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўнае выдавецтва рыхтуе энцыкляпэдыю пра Ўладзімера Караткевіча 


Барэльеф Уладзімера Караткевіч у Воршы

Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» разьлічвае да канца году завершыць маштабную працу, прысьвечаную пісьменьніку Ўладзімеру Караткевічу і ягонаму творчаму атачэньню.

Пра гэта расказала загадчыца рэдакцыі літаратуры, мастацтва і культуралёгіі выдавецтва Вольга Давідовіч.

«Ідзе актыўны працэс падрыхтоўкі энцыкляпэдыі, — удакладніла Вольга Давідовіч ў інтэрвію БелТА. — Да супрацы мы прыцягнулі выкладчыкаў філялягічнага факультэту БДУ, а таксама рэгіянальных аўтараў з Горадні і Гомлі — усе яны з задавальненьнем адгукнуліся».

Па яе словах, гэта будзе клясычная энцыкляпэдыя з пэрсаналіямі — аднатомнае ілюстраванае выданьне на 500 старонак. Заплянаваны наклад — 1 тысяча асобнікаў.

Будуць выкладзеныя ня толькі цікавыя факты, якія тычацца стварэньня буйных твораў пісьменьніка, а таксама можна атрымаць зьвесткі пра паплечнікаў, зь якімі на розных этапах кантактаваў Уладзімер Караткевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG