Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пачалі крымінальную справу супраць кіраўніка СБУ


Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) пачала супраць кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Васіля Грыцака крымінальную справу па факце магчымага прыцягненьня да адказнасьці заведама​ невінаватай асобы.

Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда», спасылаючыся на адпаведную пастанову НАБУ, у якой гаворыцца, што сьледзтва вядзецца «па факце магчымага… штучнага стварэньня доказаў абвінавачаньня і іншых фальсыфікацыяў старшынём СБУ, першым намесьнікам старшыні СБУ і іншымі службовымі асобамі праваахоўных органаў пры ажыцьцяўленьні расьсьледаваньня крымінальнага вядзеньня».

Згодна з рашэньнем суду, заяўнік абвінавачвае Грыцака, яго намесьніка, супрацоўнікаў пракуратуры Валынскай вобласьці, кіраўніцтва сьледчага ўпраўленьня Галоўнага ўпраўленьня Падатковай паліцыі ў Валынскай вобласьці і іншых службовых асобаў у злоўжываньні ўладай, службовым падлогу і атрыманьні хабару.

У чэрвені Вярхоўная Рада адмовілася адправіць у адстаўку Грыцака з пасады кіраўніка СБУ, як таго патрабаваў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG