Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна путчу 1991 году, калі прэзыдэнта СССР адхілілі ад улады


РСФСР Барыс Ельцын заклікае да ўсеагульнай акцыі пратэсту супраць путчу каля будынку Вярхоўнага Савету РСФСР (Белага Дому)

Падзеі 19 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 жніўня 1991 году ў Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі (так званы ГКЧП) адхілілі ад улады прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча.

У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнем путчу, патрабаваньнем скліканьня нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету. Увечары на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.

Што вы ведаеце пра ГКЧП? Праверце сябе

Таксама ў гэты дзень

1562 — пад Невелем аддзел войскаў ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым разьбіў маскоўскае войска на чале з Андрэем Курбскім.

1587 — Жыгімонт Ваза стаў вялікім князем літоўскім. Перад гэтым яго прагналі са швэдзкага пасаду тамтэйшымі пратэстантамі. У беларускую гісторыю Жыгімонт Ваза ўвайшоў тым, што садзейнічаў Берасьцейскай царкоўнай уніі і адваяваў у Расеі Смаленшчыну.

1888 — у Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці.

1925 — у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё Беларуса».

1989 — прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі прызначыў прэмʼер-міністрам сябра «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага.

У гэты дзень нарадзіліся

1831 – Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1883 – Габрыэль «Како» Шанэль, француская куцюр’е і заканадаўца моды.

Како Шанэль, здымак 1920 году
Како Шанэль, здымак 1920 году

1893 — Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа.

1896 — Жан Піяжэ, швэйцарскі псыхоляг.

1912 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

У памяці

1662 — памёр Блез Паскаль, францускі навуковец.

1819 — памёр Джэймс Ват, шатляндзкі інжынэр, вынаходнік-мэханік.

1929 — памёр Сяргей Дзягілеў, расейскі мастацкі і тэатральны дзеяч.

1936 — памёр Фэдэрыка Гарсія Лорка, гішпанскі паэт і драматург.

1977 — памёр Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG