Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандалы пашкодзілі 200-гадовыя лідзкія могілкі


Старыя лідзкія могілкі
Старыя лідзкія могілкі

Невядомыя разьбілі каля 60 надмагільляў на каталіцкіх могілках у Лідзе, якім больш за 220 гадоў. Міліцыя шукае хуліганаў.

Пра пашкоджаньне надмагільляў паблізу лідзкага замка паведаміў краязнаўца Лявон Лаўрэш. Паводле яго, агулам пацярпела каля 60 помнікаў, вандалы наведваліся на могілкі ў ночы на 14 і на 16 жніўня.

«Адны помнікі проста перакуленыя, другія паламаныя, ёсьць тыя, якія ўжо не адрэстаўруеш. Гэта лідзяне, агульнавядомых прозьвішчаў няма», — кажа Лявон Лаўрэш пра пашкоджаныя пахаваньні.

У міліцыі пацьвердзілі факт пашкоджаньня лідзкіх могілак. Цяпер высьвятляюць асобу тых, хто мог зрабіць злачынства.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік прэс-службы УУС Горадзенскага аблвыканкаму Яраслаў Васілеўскі, заведзеная крымінальная справа па факце хуліганства (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Санкцыі артыкулу прадугледжваюць да трох гадоў пазбаўленьня волі.

Старыя лідзкія могілкі ўзростам такія ж, як і славутыя віленскія Росы або львоўскія Лычакаўскія, яны датуюцца канцом XVIII стагодзьдзя.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG