Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За першую палову 2019 году грашовыя даходы беларусаў вырасьлі на 7%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-чэрвені 2019 году вырасьлі на 7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась, піша Нацыянальны статыстычны камітэт.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў:

  • аплата працы займае 64%;
  • даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,7%;
  • трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі ды іншае) — 23,7%;
  • даходы ад уласнасьці і іншыя — 4,6%.

Па выніках 2018 году рэальныя грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі на 8%, 2017-га — на 2,4%. Да гэтага рэальныя грашовыя даходы насельніцтва падалі больш за два гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG