Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ў пасажырскі самалёт трапілі чайкі, ён прызямліўся ў полі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Самалёт А321 авіякампаніі «Ўральскія авіялініі» экстрана сеў у Падмаскоўі на кукурузным полі. У яго загарэўся рухавік.

Як паведамляе Meduza, самалёт А321 зрабіў аварыйную пасадку раніцай 15 жніўня ў Падмаскоўі пасьля вылету з аэрапорта Жукоўскага.

Ляйнэр, на борце якога знаходзіліся 234 чалавекі, у тым ліку сем чальцоў экіпажу, ляцеў рэйсам у анэксаваны Расеяй Сімферопаль.

Пры наборы вышыні ляйнэр сутыкнуўся з чарадой чаек. Абодва рухавікі А321 адключыліся, бо ў іх трапілі птушкі. Адзін з рухавікоў загарэўся.

У выніку экіпаж пасадзіў судна на кукурузным полі за кілямэтар ад узьлётна-пасадачнай паласы аэрапорту. Самалёт прызямляўся з увабраным шасі. Пасажыраў эвакуавалі з салёну з дапамогай надзіманых трапаў. Як адзначылі ў Расавіяцыі, пажару на борце А321 не было.

У аварыі пацярпелі дзесяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей, паведамілі ў МНС. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя. У іх зафіксаваныя ўдары і раны, сур’ёзных траўмаў няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG