Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 50-годзьдзе фэстывалю Woodstock


Натоўп людзей на рок-фэстывалі Вудсток, жнівень 1969
Натоўп людзей на рок-фэстывалі Вудсток, жнівень 1969

Падзеі 15 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

15 жніўня 1969 году адной з фэрмаў мястэчка Бэтэл штату Нью-Ёрк пачаўся фэст рок-музыкі Вудсток. Яго наведалі каля 500 тысяч чалавек. Фэст стаў сымбалем канца «эры гіпі».

На фэстывалі выступілі The Who, Jefferson Airplane, Creedence Clearwater Revival, Grateful Dead і іншыя.

Таксама ў гэты дзень

1068 – быў вызвалены полацкі князь Усяслаў, захоплены ў кіеўскі палон. Кіяне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, скінулі яго і абралі на яго месца Ўсяслава. Палачанін княжыў там 7 месяцаў, але ўрэшце вырашыў вярнуцца дадому, у Полацак.

1905 – Янка Купала дэбютаваў у друку зь вершам «Мужык».

1913 – у Радашкавічах адбылася прэм’ера знакамітай п’есы «Паўлінка». Ставіў спэктакаль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Фларыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар – Янка Купала.

1921 — у Войску Польскім былі ліквідаваныя ўсе беларускія адзінкі, распушчана Беларуская вайсковая камісія.

Спэктакль «Паўлінка» ў Купалаўскім тэатры
Спэктакль «Паўлінка» ў Купалаўскім тэатры

​1945 – Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі.

1947 – Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.

1971 — у Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны.

1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры.

У гэты дзень нарадзіліся

1769 – Напалеон Банапарт, францускі імпэратар.

1771 – Вальтэр Скот, ангельскі пісьменьнік.

1831 – Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.

1925 – Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст.

Барыс Сачанка
Барыс Сачанка

1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец.

У памяці

1762 — памёр Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мецэнат.

1954 – памёр Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

1985 – памёр Часлаў Будзька, беларускі эміграцыйны дзяяч, гісторык, настаўнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG