Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менгарвыканкаме расказалі, чаму адмовіліся ад ідэі «швэдзкага стала» ў школах


Ілюстрацыйнае фота. ©Shutterstock

Супрацоўніца сталічнага гарвыканкаму Марына Дзьякава таксама паведаміла, колькі будуць каштаваць абеды школьнікаў.

Камэнтуючы адмову ад ідэі, чыноўніца назвала швэдзкі стол «вельмі складанай формай харчаваньня». І дадала, што ў Менску ёсьць школы, дзе вучыцца да трох тысяч чалавек. Тут перайсьці на швэдзкі стол асабліва цяжка.

Дзьякава распавяла, што ў мінулым навучальным годзе ў некалькіх школах для вучняў старэйшых клясаў паспрабавалі наладзіць харчаваньне «з элемэнтамі швэдзкага стала». Гэта выглядала так: вучні мелі магчымасьць на свой густ узяць 3–4 салаты і выбраць другую страву зь некалькіх.

«Канечне, гэта не паўнавартасны „швэдзкі стол“. І пакуль мы ня бачым магчымасьці яго арганізаваць. Але будзем над гэтым працаваць. Магчыма, калісьці і выйдзем на такую форму харчаваньня школьнікаў. Але гэта будзе ня так хутка», — сказала Марына Дзьякава.

Іншая прадстаўніца Менгарвыканкаму Ганна Рысявец сказала Свабодзе, што першы час сапраўды існуе ажыятаж і «вучні набіраюць сабе залішняе, але пасьля супакойваюцца».

Журналістам таксама паведамілі, што ў новым навучальным годзе штодзённы рацыён школьнікаў, якія харчуюцца за кошт бацькоў, будзе знаходзіцца ў межах 2,30–2,50 рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG