Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выявілі выпадак сібірскай язвы. Наколькі гэта небясьпечна? 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

10 жніўня ў вёсцы Хотамель на тэрыторыі Столінскага раёну на Берасьцейшчыне выявілі выпадак захворваньня каня на сібірскую язву. Загінулую жывёлу спалілі і цяпер праводзіцца дэзынфэкцыя ды іншыя захады супраць хваробы, паведаміў часопіс «Белорусское сельское хозяйство».

Выданьне, са спасылкай на Вікіпэдыю, піша, што апошні выпадак гэтага захворваньня сярод жывёлаў у Беларусі зарэгістраваны ў вёсцы Вялікае Залужжа Смалявіцкага раёну яшчэ ў 1999 годзе.

Наколькі небясьпечная для чалавека сібірская язва?

Сібірская язва звычайна не перадаецца ад чалавека да чалавека. Маецца тры формы захворваньня. Першая і найбольш распаўсюджаная — гэта скурная сібірская язва, якую звычайна выяўляюць у людзей, якія працуюць з жывёламі. Мікробы пранікаюць у скуру праз дробныя парэзы і ранкі і выклікаюць на скуры выразныя чорныя балячкі.

Другі спосаб заразіцца — зьесьці інфікаванае мяса і захварэць на страўнікавую форму сібірскай язвы.

І трэцяя форма язвы — гэта дыхальная. Гэта найбольш небясьпечная форма хваробы і сустракаецца яна вельмі рэдка. Такія выпадкі былі ў ЗША ў 2001 годзе, калі бацылы сібірскай язвы як біялягічную зброю выкарыстоўвалі тэрарысты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG