Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гімнастку Станюту не пусьцілі на вуліцу імя яе прабабулі


Меліціна Станюта, здымак 2016 году

Міліцыя не пусьціла шматразовую мэдалістку чэмпіянатаў сьвету ў мастацкай гімнастыцы Меліціну Станюту на вуліцу ў Менску, якая носіць імя яе прабабулі, акторкі Стэфаніі Станюты. Гэтая вуліца знаходзіцца на тэрыторыі катэджнага пасёлку, які належыць Dana Holdings.

Стэфанія Станюта — Народная артыстка Беларусі і СССР, грала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.


Што адбылося?

Паводле Станюты, на ўваходзе на агароджаную вуліцу міліцыянтка не пусьціла спартоўку без дазволу, спасылаючыся, што на вуліцы ідзе будоўля. У кантакт-цэнтры Dana Holdings Станюту накіравалі ў аддзел продажаў кампаніі, дзе «пайшлі падумаць і паклалі слухаўку».

Апэратыўна зьвязацца з прадстаўнікамі Dana Holdings Свабодзе не ўдалося.

Чаму вуліца закрытая?

Вуліца Стэфаніі Станюты зьявілася ў Менску ў 2014 годзе. Разам з часткай вуліцы Кальцова яна перакрытая плотам, побач зь якім знаходзіцца шлягбаўм і кантрольна-прапускны пункт. За плотам — катэджны пасёлак.

Як пісала «Наша ніва», у 2016 годзе Менгарвыканкам адвёў участак зямлі забудоўніку Dana Holdings. Тут кампанія пабудавала 14 катэджаў, якія ў свабодны продаж не паступалі.

Dana Holdings — кампанія-забудоўнік, падкантрольная сэрбскім бізнэсоўцам братам Багалюбу і Драгаміру Карычам, асабіста знаёмым з Лукашэнкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG