Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнта Ўкраіны Парашэнку дапытваюць сьледчыя


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Экс-прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыбыў 12 жніўня ў Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў. Допыт тычыцца магчымага ўхіленьня ад сплаты падаткаў у сувязі з набыцьцём тэлеканалу «Прямий».

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, каля будынку бюро прайшлі дзьве акцыі пратэсту. Удзельнікі адной патрабуюць асудзіць Парашэнку за нібыта прысваеньне аднаго з санаторыяў, другой выступаюць у падтрымку былога кіраўніка Ўкраіны.

Як заявіў дырэктар Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Рамана Труба, Пятро Парашэнка фігуруе ў адной крымінальнай справе.

Шэраг крымінальных спраў супраць пятага прэзыдэнта Ўкраіны распачаў Андрэй Партноў. Палітык часоў Віктара Януковіча вярнуўся з-за мяжы пасьля паразы Пятра Парашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах.

Спроба атакаваць аўтамабіль Пятра Парашэнкі 25 ліпеня
Спроба атакаваць аўтамабіль Пятра Парашэнкі 25 ліпеня

Экс-прэзыдэнта Украіны ўжо дапытвалі ў Дзяржаўным бюро расьсьледаваньняў 25 ліпеня; тады ягоны аўтамабіль атакавалі апанэнты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG