Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы паміж ЗША і «Талібанам» завяршыліся, бакі перайшлі да кансультацый


Архіўнае фота. Прадстаўнікі «Талібану» і ўрада Катару падчас мірных перамоваў, Доха, 12 сакавіка 2019 году
Архіўнае фота. Прадстаўнікі «Талібану» і ўрада Катару падчас мірных перамоваў, Доха, 12 сакавіка 2019 году

Прадстаўнікі Злучаных Штатаў і «Талібану» ўступілі ў фазу кансультацый са сваімі лідэрамі пасьля восьмага раўнду перамоў 12 жніўня аб спыненьні 18-гадовай вайны ў Аўганістане, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на «Талібан».

«[Перамовы] былі доўгімі і карыснымі, абодва бакі вырашылі параіцца са сваімі кіраўнікамі і старшымі па званьні аб наступных кроках», — заявіў Забінула Маджахід, прэс-сакратар групы.

Улады Злучаных Штатаў не камэнтавалі завяршэньня перамоў. Аднак 11 жніўня спэцпрадстаўнік ЗША ў Аўганістане Залмай Халілзад напісаў у Twitter з нагоды мусульманскага сьвята Ід-эд-Адха (Ахвярапрынашэньня), што «лідэры ўсіх бакоў вайны ў Аўганістане павінны паставіцца да гэтага [сьвята] сур’ёзна, таму што яны імкнуцца да міру».

«Я спадзяюся, што гэта апошняе Сьвята ахвярапрынашэньня, якое Аўганістан сустракае ў вайне», — сказаў ён.

У той жа час прэзыдэнт Аўганістана Ашраф Гані, якога падтрымлівае Захад, заявіў, што мірнае пагадненьне магчымае «толькі паміж Ісламскай Рэспублікай Аўганістан і талібамі».

«Нашу будучыню ня можа вызначыць ніхто звонку... Лёс Аўганістану будзе вырашацца тут, у гэтай краіне. Мы ня хочам, каб хтосьці ўмешваўся ў нашы справы», — сказаў Гані.

Баевікі «Талібану» 6 жніўня абвясьцілі будучыя прэзыдэнцкія выбары, якія маюць прайсьці ў Аўганістане 28 верасьня, «фальшывымі». Яны засьцераглі аўганцаў ад удзелу ў выбарчых кампаніях і выбарчых участках, заявіўшы, што такія сходы стануць мішэнямі для нападаў.

Пакуль што талібы адмовіліся весьці перамовы з празаходнім урадам у Кабуле, назваўшы яго «марыянэткавым».

Вашынгтон ужо заявіў, што хоча заключыць мірнае пагадненьне да 1 верасьня.

Цяпер талібы кантралююць альбо вядуць узброеную барацьбу прыблізна на палове тэрыторыі краіны. Гэта найбольшай тэрыторыя, якая кантралюецца гэтым рухам, з 2001 году, калі міжнародная кааліцыя на чале з ЗША адцясьніла гэтую групу ад улады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG