Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аграному, якая ў Воранаўскім раёне пераехала на машыне палявода, не ўдалося давесьці, што яна невінаватая


Воранаўскі раённы суд
Воранаўскі раённы суд

Аграном гаспадаркі «Доцішкі» ў Воранаўскім раёне ехала па яблыневым садзе на машыне і наехала на сваю супрацоўніцу, якая спала ў траве. У Горадзенскім абласным судзе разгледзелі апэляцыйныя скаргу і пратэст на рашэньне Воранаўскага раённага суду ў гэтай справе 8 жніўня.

Горадзенскі абласны суд вырашыў зьмяніць прысуд Воранаўскага раённага суда і зьнізіў суму грашовай кампэнсацыі да 15 тысяч рублёў, у астатнім пакінуў прысуд ранейшым. Па амністыі, суд вызваліў Даўгуненка ад прызначанага пакараньня са зьняцьцем судзімасьці.

Выпадак адбыўся летась 6 жніўня. Садавод-аграном Сьвятлана Даўгуненка на працоўнай «Ніве» ехала па яблыневым садзе, аглядала дрэвы. Выпадкова яна наехала на свайго палявода Ганну Жэгздрын, якая лягла ў высокую траву паміж дрэвамі і заснула. Колы праехалі па тазавай частцы, але жанчына выжыла і празь некалькі месяцаў выйшла на працу. Яна атрымала на год трэцюю групу інваліднасьці.

Сьвятлана Даўгуненка (справа) і яе суседка
Сьвятлана Даўгуненка (справа) і яе суседка

Даўгуненка лічыць сябе невінаватай у здарэньні. Кажа, што не магла бачыць калегу праз высокую траву. «Яна ж спала там. Першыя яе словы былі: „Прабачце, Станіславаўна [Даўгуненка], што я забурылася ў гэтай траве і заснула“», — прыгадала абвінавачаная эпізод пасьля наезду.

Пацярпелая Жэгздрын настойвала, што ляжала на адкрытай прасторы так, што кіроўца яе магла заўважыць. Суд Воранаўскага раёну раней прызнаў Ганну Даўгуненку вінаватай у ДТЗ, якое пацягнула за сабой прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў (ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу Беларусі), і прысудзіў ёй 3 гады абмежаваньня волі ўмоўна, пазбавіў права кіраваць транспартам на 5 гадоў, а а таксама абавязаў гаспадарку «Доцішкі» выплаціць пацярпелай 45 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды. Гэтая сума пазьней можа быць спагнаная з Даўгуненка.

Абодва бакі засталіся незадаволеныя прысудам і падалі скаргу і пратэст.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная пры выкарыстаньні інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG