Лінкі ўнівэрсальнага доступу

500 тысяч даляраў толькі ў аблігацыях. За хабар затрымалі кіраўнікоў «Менсктрансу», адказных за забесьпячэньне


Ілюстрацыйнае фота

Некалькі чыноўнікаў «Менсктрансу» затрыманыя пры атрыманьні хабару, паведамляе прэс-служба Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці і Менску.

Яны бралі хабар за лабіяваньне інтарэсаў камэрцыйных структур пры правядзеньні закупак, зьвязаных з пастаўкамі запчастак і гаруча-змазачных матэрыялаў. Колькі менавіта чалавек затрымана, не паведамляецца.

«У кабінэце ў аднаго зь іх выяўленыя банкаўскія аблігацыі на суму 500 тысяч даляраў на прад’яўніка (абязьлічаныя) і яшчэ 30 тысяч даляраў гатоўкай у банкаўскіх упакоўках», — сказалі ў ведамстве.

Паводле дэпартамэнту, ёсьць інфармацыя, што гэта ня першы факт атрыманьня хабару службовымі асобамі «Менсктрансу» за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў аб пастаўках менскім аўтобусным і тралейбусным паркам.

На затрыманых завялі крымінальныя справы па арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Атрыманьне хабару»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG