Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ровары звозяць нават у Фаніпаль. У кампаніях пракату распавядаюць пра бізнэс у Менску. ВІДЭА


Пасьля зьяўленьня гарадзкога пракату ровараў колькасьць паездак аўтамабілямі на кароткія дыстанцыі ў Шанхаі скарацілася на 35%. А ў расейскім Валгаградзе роварны апэратар закрыўся праз масавы вандалізм: выдаткі на рамонт перавышалі прыбытак.

Што адбываецца з папулярнымі сёлета ў Менску пракатнымі роварамі і самакатамі? Прадстаўнікі кампаній Eleven і Kolobike распавялі Свабодзе, чаму кіраўніцтва не баіцца вандалізму і як далёка ад Менску спрабуюць звозіць ровары.

Схема працы Kolobike і Eleven адрозьніваецца ад звычайных пракатаў. Можна браць найбліжэйшы ровар ці самакат, знойдзены праз мабільную праграму, і пакідаць у любым грамадзкім месцы ў межах Менску. Нельга звозіць іх з гораду або ставіць у памяшканьні. Цэны ніжэйшыя, чым у стацыянарных пунктах пракату, але мадэль усіх ровараў толькі адна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG