Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ выступіў на апазыцыйным мітынгу ў Санкт-Пецярбургу 


Вадзім Саранчукоў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў выступіў зь вітальным словам на акцыі «Піцер за Маскву», арганізаванай 3 жніўня ў падтрымку пратэстаў у расейскай сталіцы.

Агулам у Маскве за двое пратэставых выходных арыштавалі больш за 2 тысячы чалавек — людзі выступалі супраць зьняцьця з выбараў дэмакратычных кандыдатаў на выбарах дэпутатаў Маскоўскай гарадзкой думы.

Беларускі палітык у сваім выступе прыгадаў словы папы Яна Паўла II: «Ня бойцеся!», якія той адрасаваў паняволеным народам. Вадзім Саранчукоў адзначыў, што сам неўзабаве будзе вылучацца кандыдатам на выбарах у Палату прадстаўнікоў і падкрэсьліў падабенства дыктатураў, якія ўсталяваліся ў суседніх краінах.

Вадзім Саранчукоў падчас акцыі ў Санкт-Пецярбургу
Вадзім Саранчукоў падчас акцыі ў Санкт-Пецярбургу

«Я беларус, і для мяне вялікі гонар бачыць перад сабой столькі свабодных людзей. У нас з вамі розныя краіны, але, на жаль, яны становяцца ўсё больш падобнымі. Як і ў Расеі, у Беларусі не дапускаюць кандыдатаў да выбараў, забіваюць палітыкаў, на акцыі пратэсту зганяюць неверагодную колькасьць амапаўцаў і спэцтэхнкі», — сказаў Саранчукоў, скончыўшы прамову словамі «Жыве Беларусь!» і «Расея будзе вольнай!».

Мітынг салідарнасьці з маскоўскімі актывістамі праходзіў у той дзень, калі ў расейскай сталіцы зноў пачалася масавая акцыя за сумленныя і свабодныя выбары. Да вечара суботы там былі затрыманыя каля тысячы чалавек, таксама некалькі дзясяткаў удзельнікаў былі дастаўленыя ў пастарункі Санкт-Пецярбургу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG