Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША афіцыйна абвясьцілі новыя санкцыі супраць Расеі праз атручэньне Скрыпалёў


Дональд Трамп

Дзярждэпартамэнт ЗША абвясьціў увядзеньне другога санкцыйнага пакета супраць Расеі праз атручэньне ў Вялікабрытаніі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

Санкцыі, згодна з заявай Дзярждэпартамента, уступяць у сілу праз 15 дзён пасьля паведамленьня Кангрэсу. Гэта значыць, прыблізна 19 жніўня.

Новыя санкцыі прадугледжваюць, што амэрыканскія банкі ня змогуць удзельнічаць у першасным продажы сувэрэннага доўгу, не дэнамінаванага ў рублях, і прадастаўляць крэдыты ўраду Расеі. Злучаныя Штаты таксама маюць намер і надалей перашкаджаць фінансавай ці тэхнічнай дапамозе Расеі з боку Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банка.

Санкцыі будуць дзейнічаць ня менш за 12 месяцаў.

Першы пакет санкцый ЗША супраць Расіі ўступіў у сілу ў жніўні 2018 года. Ён забараняў пастаўкі прадукцыі двайнога прызначэньня.

ЗША плянуюць увесьці другі пакет санкцый праз тры месяцы пасьля першага, калі Расія не дакажа, што адмовілася ад хімічнай зброі. Аднак у той час новыя абмежавальныя меры не былі рэалізаваны, што прывяло да крытыкі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з боку яго палітычных апанэнтаў.

Новыя абмежавальныя меры сталі адной з прычын абясцэньваньня расейскай валюты.

4 сакавіка 2018 года ў Солсбэры Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка былі атручаныя нэрвовым агентам Новак, які распрацоўваўся ў СССР. Лёндан сьцьвярджае, што замах быў арганізаваны Крамлём і ўскладае адказнасьць за яго асабіста на расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна. Масква адхіляе абвінавачваньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG