Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бангкоку падчас саміту ASEAN прагрымела шэсьць выбухаў


Сапёры на месцы аднаго з выбухаў.
Сапёры на месцы аднаго з выбухаў.

У розных частках Бангкоку выбухнула шэсьць прыладаў, паведамляюць мясцовыя СМІ. Паводле дадзеных паліцыі і лекараў, у выніку выбухаў пацярпелі чатыры чалавекі, адзін з якіх быў шпіталізаваны.

Паліцыя заявіла аб арышце двух падазраваных.

«Мы пачынаем неадкладнае расьсьледаваньне. Мы старанна назіраем за разьвіцьцём сытуацыі і ўзмацняем меры бясьпекі. Мы заклікаем людзей не панікаваць», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве адміністрацыі прэм’ер-міністра Тайлянду.

Паводле дадзеных паліцыі, першы выбух адбыўся ў цэнтры гораду а 7-й раніцы паводле мясцовага часу, усьлед за ім адбыліся выбухі каля станцыі наземнага мэтро, у квартале ўрадавых будынкаў і на прыгараднай дарозе.

Адна з бомбаў выбухнула паблізу кангрэс-цэнтру, у якім праходзяць сустрэчы міністраў замежных спраў Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (ASEAN). Сёлета ў саміце прымаюць удзел дэлегацыі з Вялікабрытаніі, Расеі, Кітаю і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG