Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія аўтары гульняў для тэлефонаў трапілі ў сусьветны топ-10


Відэагульня «Drive and Park» менскай студыі SayGames

Кампанія-распрацоўнік відэагульняў SayGames займае 6-е месца ў сьвеце у запампоўках іхных праграмаў на смартфоны ў 2-м квартале 2019 году, расказвае Dev.by са спасылкай на рэйтынг Sensor Tower.

Кампанія зарэгістравана ў Менску ў 2018 годзе, мае толькі 6 супрацоўнікаў, але шукае яшчэ чатырох.

У колькасьці запамповак беларусаў абганяюць толькі Facebook, Google, францускія распрацоўнікі гульняў Voodoo, турэцкія Good Job Games і брытанскія Outfit7. Ад беларусаў адстаюць кітайскія гіганты Tencent і Alibaba, амэрыканцы Microsoft і іншыя.

Вядомыя распрацоўнікі гульняў для кампутараў і гульнявых кансоляў, як Bethesda, Nintendo, Rockstar ці Ubisoft, у «мабільным» топе наогул не фігуруюць, хоць і выпускаюць гульні для смартфонаў — у адрозьненьне ад лідэраў у загрузках, іхныя гульні нярэдка платныя.

Гульні SayGames даволі простыя ў засваеньні: 17 праектаў кампаніі — гэта ў асноўным аркады і казуальныя ўмоўна бясплатныя гульні. Незвычайнай можна назваць хіба Idle Painter (Android/iOS), дзе карыстальнік проста глядзіць, як малююцца мінімалістычныя карціны.

Самыя папулярныя гульні SayGames такія:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG