Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілейны рок-фэстываль Вудстак у ЗША адменены


Вудстак, 15-18 жніўня 1969

Юбілейны рок-фэстываль Вудстак ў амэрыканскім штаце Нью-Ёрк, заплянаваны на 16-18 жніўня, адменены. Пра гэта паведаміў у сераду часопіс Variety са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле іх, на фэстываль адмовіліся ехаць многія славутыя музыканты. Сярод іх Джэй Зі, Джон Фогерці, Карлас Сантана, Джон Сэбастыян, Майлі Сайрус, а таксама гурты Dead & Co., Raconteurs і Lumineers.

Асноўнай праблемай арганізатараў гэтым разам стаў дазвол на правядзеньне фэстывалю ў канкрэтным месцы. Вудстак меў галоўнаю пляцоўку і дзьве рэзэрвовыя ў штатах Нью-Ёрк і каля сталіцы краіны, тлумачыць часопіс.

У жніўні 1969 году на Вудстак, які праводзіўся непадалёк ад гораду Бэтэль на поўнач ад Нью-Ёрку, зьехаліся каля паўмільёна чалавек, каб паслухаць выдатных рок-музыкаў тых гадоў — Джымі Гэндрыкса, Карласа Сантану, Джэніс Джоплін ды іншых выканаўцаў, які пасьля сталі легендамі року.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG